Беларуская Служба

Міністры Польшчы і Украіны працягнуць перамовы наконт украінскага збожжа

17.04.2023 09:41
17 красавіка міністры сельскай гаспадаркі Польшчы і Украіны працягнуць перамовы па ўкраінскім збожжы.
Wiceszef MSZ: naszym celem nie jest, by zakaz importu zboża z Ukrainy obowiązywał w nieskończoność
Wiceszef MSZ: naszym celem nie jest, by zakaz importu zboża z Ukrainy obowiązywał w nieskończonośćShutterstock/Octa corp

Польскія ўлады забаранілі ўвоз і транзіт шэрагу прадуктаў харчавання з Украіны. Прадстаўнікі ўкраінскага боку хочуць пагаварыць аб аднаўленні магчымасці транзітных перавозак абароненых партый тавараў

17 красавіка міністры сельскай гаспадаркі Польшчы і Украіны працягнуць перамовы па ўкраінскім збожжы. Польскія ўлады забаранілі ўвоз і транзіт шэрагу прадуктаў харчавання з Украіны. Прадстаўнікі ўкраінскага боку хочуць гаварыць аб аднаўленні магчымасці транзітных перавозак абароненых партый тавараў.

Кіраўнік Мінсельгаса Польшчы Робэрт Тэлюс падкрэсліў, што рашэнне Рады міністраў аб забароне імпарту, у прыватнасці, украінскага збожжа таксама з тэрыторыі Еўрасаюзу з'яўляецца спробай паўплываць на палітыку Еўракамісіі. Паводле яго слоў, Брусель пакуль не прыняў мер для рэальнага паляпшэння сітуацыі ў тых краінах, куды было завезена больш за ўсё збожжа. «Мы хочам, каб гэта было больш шырока, узгоднена з Еўрасаюзам і Украінай. Каб не здарылася так, што мы самі сабе гэта робім», – падкрэсліў міністр сельскай гаспадаркі. «Мы хочам, каб гэта быў сігнал для Еўрасаза – перш за ўсё, каб ён сур’ёзна гаварыў на гэтую тэму. У нас склалася ўражанне, што гэта яшчэ не абмяркоўвалася сурʼёзна», – сказаў Роберт Тэлус.

Міністр аграрнай і харчовай палітыкі Украіны Мікалай Сольскі нагадаў, што бакі абмяркоўвалі часовае прыпыненне імпарту ўкраінскага збожжа ў Польшчу і паляпшэнне транзіту. Падчас прэс-канферэнцыі ў суботу, 15 красавіка, ён выказаў надзею, што ўдасца падрыхтаваць новы мемарандум і сумесна расследаваць парушэнне: «Тэкст падрыхтаваны, але ў той жа час ёсць пэўныя змены, пра якія мы шкадуем», – сказаў міністр. «Мы разумеем складаную сітуацыю, якая склалася на польскім рынку ў выніку блакавання ўкраінскіх партоў. Мы спадзяемся, што падчас візіту мы зможам урэгуляваць гэтыя пытанні і адкрыць транзіт, а таксама ўзгадніць іншыя пытанні, якія агучваліся на ўсіх нашых папярэдніх сустрэчах і дамоўленасцях», – дадаў міністр аграрнай і харчовай палітыкі Украіны.

Урад Венгрыі таксама забараніў імпарт збожжа з Украіны. Аднак магчымасць транзітных перавозак праз гэтую краіну заставалася. Учора, 16 красавіка, Мікалай Сольскі размаўляў з міністрам сельскай гаспадаркі Венгрыі Іштванам Надзям. На гэтым тыдні ён таксама плануе наведаць Браціславу і Бухарэст.

IAR/вх