Беларуская Служба

Польшча прыступае да будаўніцтва сучасных фрэгатаў

25.05.2023 09:28
У бліжэйшыя месяцы Польшча таксама плануе аб’явіць дзяржаўны тэндар на набыццё новых падводных лодак.
  Miecznik
Фрэгата тыпу Miecznikфота: twitter.com/krzysztof_atek

Неўзабаве Польшча прыступіць да будаўніцтва сучаснага фрэгата тыпу Miecznik («Меч-рыба») айчыннай распрацоўкі, паведаміла Міністэрства нацыянальнай абароны краіны.

Карабель пачне службу ў Ваенна-марскіх сілах праз некалькі гадоў. Плануецца, што да 2031 года ВМС краіны будуць мець на ўзбраенні тры фрэгаты тыпу Miecznik.

Будаваць баявыя караблі будзе дзяржаўная Польская зброевая група ў супрацы з брытанскім канцэрнам Babcock.

У бліжэйшыя месяцы Польшча таксама плануе аб’явіць дзяржаўны тэндар на набыццё новых падводных лодак.

Пасля агрэсіі Расіі на Украіну Польшча прыступіла да інтэнсіўнай мадэрнізацыі арміі. Так, Варшава набыла сучасныя танкі, САУ, РСЗА і знішчальнікі пятага пакалення F-35.

вс