Беларуская Служба

Пра інцыдэнт з дронам блізка варшаўскага аэрапорту імя Шапэна паведамілі пілоты LOT

28.05.2023 12:14
Справа перададзеная ў праваахоўныя органы.
Здымак мае ілюстрацыйны характарLN_Photoart/pixabay.com/CC0 Public Domain

У чарговы раз пілоты пасажырскага самалёта, які рыхтаваўся да пасадкі ў аэрапорце імя Шапэна ў Варшаве, заўважылі беспілотнік на небяспечнай адлегласці.

«Агенцтва аэранавігацыйнага абслугоўвання Польшчы» PAŻP, «Польскія аэрапорты» PPL і авіякампанія LOT у сумеснай заяве паведамляюць, што справа перададзеная ў праваахоўныя органы.

«Пацвярджаем сённяшнюю падзею прыкладна ў 40 км ад аэрапорту імя Шапэна, за межамі яго тэрыторыі. Пілоты самалёта LOT паведамілі аб знаходжанні ў паветранай прасторы беспілотніка. Агенцтва аэранавігацыйнага абслугоўвання Польшчы і кампанія «Польскія аэрапорты» цесна супрацоўнічаюць у прадухіленні падобных інцыдэнтаў», – гаворыцца ў паведамленні.

У траўні ў ваколіцах варшаўскага аэрапорту адбыліся ўжо два падобныя небяспечныя інцыдэнты.

яс/IAR