Беларуская Служба

Закон аб стварэнні камісіі па расследаванні расійскіх уплываў у Польшчы накіраваны на подпіс прэзідэнту

28.05.2023 16:03
Сэйм прыняў законапраект «Права і справядлівасці» аб стварэнні камісіі, якая будзе расследаваць уплыў Расіі на ўнутраную бяспеку Польшчы ў гадах 2007-2022.
Прэзідэнт Анджэй ДудаPAP/Radek Pietruszka

Анджэй Дуда пачаў аналізаваць прыняты ў пятніцу Сэймам закон аб стварэнні камісіі па расследаванні расійскіх уплываў, паведаміў дарадца прэзідэнта Лукаш Жапэцкі (Łukasz Rzepecki).

Пазаўчора Сэйм прыняў законапраект «Права і справядлівасці» аб стварэнні камісіі, якая будзе расследаваць уплыў Расіі на ўнутраную бяспеку Польшчы ў гадах 2007-2022. Зараз законапраект накіраваны на подпіс прэзідэнту.

Лукаш Жапэцкі запэўніў, што прэзідэнт, прымаючы канчатковае рашэнне, улічыць усе падзеі.

- Прэзідэнт улічыць агул спраў і ўсе падзеі, якія адбываліся ў гады 2007-2022, а іх было сапраўды многа. Будзе ўлічаны таксама першы ўступны дакумент, які, у адпаведнасці з законам, будзе апублікаваны ў сімвалічны дзень – нападу Савецкага Саюза на Польшчу – 17 верасня.

На прыняцце рашэння ў прэзідэнта ёсць 21 дзень. Ён можа падпісаць законапраект, накіраваць яго ў Канстытуцыйны суд або накласці на яго вета.

яс/IAR