Беларуская Служба

Прэзідэнт Польшчы ўшанаваў польскіх ветэранаў замежных місій

29.05.2023 13:01
Сёння мы адзначаем Дзень ветэрана баявых дзеянняў за мяжой і Міжнародны дзень міратворцаў ААН.
Прэзідэнт Польшчы ўшанаваў польскіх ветэранаў замежных місійPAP/Rafał Guz

Прэзідэнт Польшчы ўшанаваў польскіх ветэранаў замежных місій. Сёння мы адзначаем Дзень ветэрана баявых дзеянняў за мяжой і Міжнародны дзень міратворцаў ААН. Анджэй Дуда ўсклаў вянок да Помніка жаўнерам, якія загінулі ў баях і аперацыях за межамі дзяржавы.

Помнік знаходзіцца ў Варшаве на вуліцы Пулаўскай. З 1953 года больш за 120 тысяч польскіх вайскоўцаў прынялі ўдзел у больш чым 89 міжнародных аперацыях.

IAR/аз