Беларуская Служба

У Варшаве сёння апошні дзень кангрэсу кансерватыўнай думкі Polska Wielki Projekt

04.06.2023 08:51
Сёлетнія дэбаты праходзяць пад лозунгам «Суверэнітэт».
   .
Удзельнікі другога дня кангрэсу.фота: PAP/Tomasz Gzell

Зялёныя гарады будучыні, а таксама вайна і культура – гэта асноўныя тэмы трэцяга і апошняга дня 13-га кангрэсу Polska Wielki Projekt, які адбываецца ў Варшаве. У планах таксама прэзентацыя кнігі «Сікстынскія фрэскі і іншыя шэдэўры Мікеланджэла» пад рэдакцыяй прафесара Ежы Мізёлка

У дыскусіях возьмуць удзел, між іншым, віцэ-прэм'ер, міністр культуры і нацыянальнай спадчыны Пётр Гліньскі, прафесар Войцех Рашкоўскі і дырэктар Нацыянальнага інстытуту архітэктуры і горадабудаўніцтва Баляслаў Стэльмах. Пасля заканчэння кангрэсу адбудзецца ўручэнне медаля «За мужнасць і добрасумленнасць».

Кангрэс Polska Wielki Projekt праходзіць пад ганаровым патранатам прэзідэнта Анджэя Дуды, а таксама медыя-патранатам Польскага радыё. Гэта серыя дэбатаў з удзелам палітыкаў, навукоўцаў і экспертаў з Польшчы і з-за мяжы. Сёлетнія дэбаты праходзяць пад лозунгам «Суверэнітэт».

IAR/нг