Беларуская Служба

Расія нанесла ўдар па сталіцы Украіны

11.05.2025 08:34
Украінскія войскі супрацьпаветранай абароны спрабавалі адбіць расійскі авіяўдар па Кіеве.
Ілюстрацыйны здымакEPA/UKRAINE'S 93RD MECHANIZED BRIGADE PRESS SERVICE Dostawca: PAP/EPA

Сведкі, на якіх спасылаецца агенцтва Reuters, чулі выбухі. Раней жыхароў сталіцы папярэдзілі аб атацы беспілотнікаў.

Украінскія ўлады паведамляюць, што ранняй раніцай расіяне атакавалі Кіеўскую вобласць з дапамогай беспілотнікаў. У рэгіёне дзейнічалі войскі супрацьпаветранай абароны, якія збілі некалькі цэляў. Аб'екты крытычна важнай інфраструктуры былі абаронены ад удараў. У выніку атакі расійскіх беспілотнікаў былі разбурэнні ў двух раёнах Кіева, адзін мірны жыхар атрымаў раненні.

Напад адбыўся праз некалькі гадзін пасля таго, як расійскі дыктатар прапанаваў украінскаму боку прамыя перамовы. Пра гэта Уладзімір Пуцін заявіў у спецыяльнай прамове, з якой ён выступіў неўзабаве пасля поўначы.

Перамовы павінны пачацца 15 мая ў Стамбуле.

ПР/юл