Беларуская Служба

За пасобніцтва ў нелегальным пераходзе дзяржаўнай мяжы затрымалі беларуса

04.06.2023 12:57
Прэсінг на польскую мяжу працягваецца.
Здымак мае ілюстрацыйны характарtwitter.com/Straz_Graniczna

Учора 124 чалавекі спрабавалі нелегальна трапіць з Беларусі ў Польшчу, паведамілі ў Памежнай варце. Гэта былі, у прыватнасці, грамадзяне Турцыі і Алжыра. Убачыўшы польскія патрулі, 54 чалавекі павярнулі назад у Беларусь.

Акрамя таго, за пасобніцтва затрымалі беларуса, які перавозіў 6 грамадзян Сірыі, 4 еменцаў і алжырца, а таксама ўкраінца, які перавозілі 12 грамадзян Сірыі і Егіпта. Яны былі затрыманыя на ўчастку мяжы, які ахоўваецца пагранічнікамі памежнай паставы ў Нараўцы.

IAR/Twitter/нг