Беларуская Служба

У Гданьску праходзіць XІ Нацыянальны энергетычны саміт

05.06.2023 18:19
Удзельнікі двухдзённай сустрэчы задумоўваюцца над энергетычнай бяспекай Польшчы і Еўропы.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:fill/pixabay.com/CC0 Public Domain

Сёння ў Гданьску пачынаецца XІ Нацыянальны энергетычны саміт. Тэма двухдзённай сустрэчы: «Энергетычная бяспека Еўропы – перагляд еўрапейскай энергетычнай палітыкі», – кажа старшыня Еўрапейскага бізнес-цэнтра Кшыштаф Карась(Krzysztof Karaś), які з’яўляецца арганізатарам мерапрыемства:

- Мы ўсе ў Польшчы і Еўропе зразумелі, у якой ступені мы залежныя ад расійскай сыравіны. Гэта прымусіла нас прыняць неадкладныя рашэнні, каб падрыхтаваць Польшчу – польскую эканоміку і энергетыку – да зімы і да энергетычных дэфіцытаў. У даўжэйшай перспектыве – гэта задача па выпрацаванні большай энергетычнай незалежнасці.

У саміце ў Гданьску возьмуць удзел некалькі сотняў чалавек: прадстаўнікі ўраду, энергетычных канпаніяў у Польшчы, інстытутаў і г.д. Размовы будуць праходзіць у рамках шасці панэляў.

IAR/аз

Міністр Блашчак абмяркуе ў Паўднёвай Карэі пашырэнне вайсковай супрацы

05.06.2023 08:01
Візіт Марыюша Блашчака ў Паўднёвую Карэю будзе працягвацца з панядзелка па сераду.