Беларуская Служба

Памежная служба: Учора з Беларусі ў Польшчу спрабавалі нелегальна трапіць 82 чалавекі

05.06.2023 13:32
За пасобніцтва ў нелегальным перасячэнні мяжы быў затрыманы грамадзянін Узбекістана.
.   .
Ілюстрацыя. Польская памежная варта.фота: twitter.com/Straz_Graniczna

Учора з Беларусі ў Польшчу нелегальна спрабавалі трапіць 82 чалавекі. У асноўным, гэта былі грамадзяне Еменa і Індыі, паведаміла польская Памежная служба. З іх 24 чалавекі, убачыўшы польскія патрулі, павярнулі назад у Беларусь.

За пасобніцтва ў нелегальным перасячэнні мяжы функцыянеры польскай Памежнай службы затрымалі грамадзяніна Узбекістана, які перавозіў трох грамадзян Эфіопіі.

IAR/аз

За пасобніцтва ў нелегальным пераходзе дзяржаўнай мяжы затрымалі беларуса

04.06.2023 12:57
Прэсінг на польскую мяжу працягваецца.