Беларуская Служба

Прэм’ер-міністр Маравецкі: Польшча не дапусціць прымусовага перасялення мігрантаў

09.06.2023 13:56
Прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі заявіў, што Польшча не дапусціць ні прымусовага перасялення мігрантаў, ні ўвядзення выплат з дзяржаў, якія адмовіліся прыняць мігрантаў.
Premier Mateusz Morawiecki
Premier Mateusz MorawieckiKPRM

Падчас прэс-канферэнцыі ён нагадаў, што Польшча прыняла мільёны ўцекачоў з Украіны, абараняючы межы ЕС ад штучна выкліканага міграцыйнага крызісу на мяжы з Беларуссю.

Кіраўнік урада падкрэсліў, што Польшча зʼяўляецца цвёрдым прыхільнікам эфектыўнай абароны межаў Еўрасаюза і не дазволіць «кантрабандыстам людзей дыктаваць Еўрасаюзу ўмовы». «Мы выступаем за закрыццё межаў, у тым ліку на паўднёвай мяжы, і перадухіленне вялікіх міграцыйных мас, як мы зрабілі на ўсходняй мяжы. Урад партыі «Права і Справядлівасць» абараняе мір, спакой і бяспеку», – заявіў прэмʼер-міністр Матэвуш Маравецкі. Ён дадаў, што гэтае пытанне абавязкова будзе абмяркоўвацца на саміце лідараў ЕС.

У сваім сённяшнім паведамленні ў Twitter кіраўнік урада таксама паведаміў, што Польшча не будзе плаціць за памылкі іміграцыйнай палітыкі іншых краін. «Прымусовае перасяленне не вырашае праблемы міграцыі, але парушае суверэнітэт дзяржаў-членаў», – гаворыцца ў допісе прэмʼер-міністра.

Учора міністры ўнутраных спраў краінаў Еўрасаюза пры пратэсце Польшчы і Венгрыі прынялі палажэнні міграцыйнага пакту. Ён змяшчае прынцып абумоўленасці – альбо краіны пагаджаюцца прыняць мігрантаў, якія прыбываюць у паўднёвую Еўропу праз Міжземнае мора, альбо яны будуць плаціць каля 20 тысяч еўра за кожнага непрынятага чалавека. Польшча крытыкуе гэтае палажэнне і патрабуе, каб гэтым пытаннем займаліся лідары краінаў Еўрасаюза на саміце, бо там рашэнні прымаюцца аднагалосна.

IAR / вх

Польшча не пагаджаецца на прапанаваны Еўракамісіяй міграцыйны пакт

08.06.2023 17:01
Сёння ў Люксембургу яго абмяркоўваю кіраўнікі МУС краінаў-членаў Еўрасаюза.

Нелегальных мігрантаў вяртаюць з Захаду ў Польшчу

09.06.2023 13:01
Маштаб гэтай з’явы расце паколькі рэжым Лукашэнкі пры падтрымцы Масквы зноў актывізуе гібрыдныя дзеянні на мяжы з Польшчай.