22 іншаземцы павінны пакінуць Польшчу на працягу 30 дзён. Па выніках акцыі супрацоўнікаў Бяшчадскага аддзела Памежнай службы супраць грамадзян Паўднёвай Карэі, Грузіі і Турцыі распачатыя адміністрацыйныя справы.
Акрамя таго, было ўстаноўлена, што 20 замежнікаў з Паўднёвай Карэі працавалі ў Польшчы нелегальна, за што іх аштрафавалі на агульную суму 4 тысячы злотых.
З 22 па 24 студзеня ў Сталёвай Волі і Жэшаве памежнікі правяралі законнасць знаходжання замежнікаў на тэрыторыі Рэспублікі Польшча.
IAR/аз