У гарадах Польшчы прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя Міжнароднаму дню памяці ахвяр Галакосту. У Варшаве жалобная ўрачыстасць адбылася ля Помніка ахвярам Варшаўскага гета. Удзел у мерапрыемстве прынялі высокапастаўленыя прадстаўнікі дзяржаўных улад, грамадскія дзеячы, жыхары сталіцы. Вядомая польская актрыса Голда Тэнцэр нагадала прысутным гісторыю сваёй сям’і.
- Я – дачка Шмуля Тэнцэра, якому ў канцлагеры «Аўшвіц» на руцэ нанеслі нумар 128 тыс. 266. Сёння мы згадваем забітых у гета і канцлагерах – ад іх засталася жменька попелу.
Міжнародны дзень памяці ахвяр Галакосту адзначаецца 27 студзеня, у дзень вызвалення нямецкага канцэнтрацыйнага лагеру «Асвенцім» савецкімі войскамі. Памятны дзень быў устаноўлены ААН у 2005 годзе.
вс