Беларуская Служба

Сёння – 79-я гадавіна вызвалення нямецкага канцлагера Аўшвіц-Біркенаў

27.01.2024 19:22
79 гадоў таму салдаты Чырвонай Арміі адкрылі вароты лагераў Аўшвіц, Біркенаў і Мановіц.
   -   ,  79-       20  .  -, 27  2024
У Музейным комплексе Аўшвіц-Біркенаў прайшлі памятныя мерапрыемствы, прысвечаныя 79-й гадавіне вызвалення лагера з удзелам каля 20 былых вязняў. Музей Аўшвіц-Біркенаў, 27 студзеня 2024 года PAP/Jarek Praszkiewicz

У Музейным комплексе Аўшвіц-Біркенаў на тэрыторыі былога нямецкага лагера смерці прайшлі памятныя мерапрыемствы, прысвечаныя 79-й гадавіне вызвалення лагера з удзелам каля 20 былых вязняў.

Лейтматывам памятных мерапрыемстваў сёлета стала слова «Чалавек», сказаў дырэктар музея Пётр Цывінскі.

79 гадоў таму салдаты Чырвонай Арміі адкрылі вароты лагераў Аўшвіц, Біркенаў і Мановіц. Гэта адбылося 27 студзеня 1945 года ў другой палове дня. Каля калючага дроту і ў бараках салдаты ўбачылі каля 7 тыс. зняволеных – хворых, вельмі знясіленых дарослых і дзяцей. Да вызвалення нямецкія нацысты забілі ў Аўшвіц больш за мільён чалавек, у асноўным яўрэяў, а таксама палякаў, цыганоў і савецкіх ваеннапалонных.

Галоўная цырымонія прайшла сёння вечарам у адным з баракаў Аўшвіц-Біркенаў з удзелам старшыні Сената Польшчы Малгажаты Кідавы-Блоньскай і міністра культуры Бартламея Сянкевіча. Ганаровы патранат над памятнымі мерапрыемствамі ўзяў на сябе прэзідэнт Польшча Анджэй Дуда.

Прадстаўнікоў Расіі на цырымоніі не было. Пасля нападу на Украіну гэтая краіна не атрымлівае запрашэння на мерапрыемствы і ўрачыстасці.

вс

У Польшчы прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя Міжнароднаму дню памяці ахвяр Галакосту

26.01.2024 17:34
«Сёння мы згадваем забітых у гета і канцлагерах – ад іх засталася жменька попелу».