Ад раніцы 120 тысяч валанцёраў са спецыяльнымі бэйджамі і кардоннымі скарбонкамі збіраюць грошы на набыццё медыцынскага абсталявання для шпіталяў у Польшчы.
Аўкцыёны ў інтэрнэце ідуць ужо некалькі дзён. Апоўдні ў нядзелю на рахунку «Вялікага аркестра святочнай дапамогі» (Wielka Orkiestra świątecznej pomocy WOŚP) ужо амаль 52 млн злотых ($13 млн) з розных аўкцыёнаў і ахвяраванняў.
Акцыю «Вялікага аркестра» падтрымліваюць таксама палітыкі.
Як і кожны год, прэзідэнцкая пара зрабіла ахвяраванне на аўкцыён.
Анджэй Дуда падарыў набор філіжанак для эспрэса. Першая лэдзі падарыла залацістую вячэрнюю сукенку, расшытую бліскаўкамі.
Маршалак Сейму Шыман Галоўня выставіў на аўкцыён адзін з парэнчаў, якія атачалі ў апошнія гады будынак парламенту пры кіраўніцтве кааліцыі правых сіл. Маршалак дадаў да парэнчаў таксама абед з сабой.
- Пераможца зможа пакаштаваць абед у сталоўцы Сейму і адчуць сябе як парламентарый. Я спаборнічаю з алоўкам Уладслава Сікорскага, які на аўкцыён ахвяраваў Дональд Туск. Гэта высакароднае спаборніцтва.
Віцэ-прэм’ер і кіраўнік Міністэрства нацыянальнай абароны Уладзіслаў Касіняк-Камыш прапануе абед у вайсковай сталовай і ўдзел у Дні Войска Польскага 15 жніўня.
Мэр Варшавы Рафал Тшаскоўскі перадаў на аўкцыён гучнагаварыцель з канцэртнай залы Палацу культуры і навукі ў Варшаве. Ён падкрэсліў, што з гэтай калонкі гучалі хіты Rolling Stones, Чэслава Немэна, Эрыка Клэптана, Элтана Джона, Боба Дылана і Леанарда Коэна падчас іх канцэртаў у Варшаве. Ён таксама дадаў, што перадасць яго асабіста пераможцу аўкцыёну.
Міністр адукацыі і навукі Барбара Навацка выставіла на аўкцыён сустрэчу за кавай з самой сабой, экскурсію па будынку Міністэрства народнай адукацыі і шпацыр з гідам па цэнтры Варшавы.
Еўрадэпутат Роберт Бедрань выставіў на аўкцыён ліст, у якім прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі запрашаў яго да размовы аб стварэнні ўрадавай кааліцыі з «Правам і справядлівасць» пасля апошніх парламенцкіх выбараў.
яс