Беларуская Служба

Польшча павялічвае актыўнасць вайсковых самалётаў на ўсходняй мяжы

05.02.2024 07:30
Навігацыйнае папярэджанне будзе дзейнічаць з 5 лютага па 5 траўня 2024 года.
Польшча павялічвае актыўнасць вайсковых самалётаў на ўсходняй мяжы dlapilota.pl/скрыншот

Аператыўнае камандаванне Узброеных сіл Польшчы і Польскае агенцтва па аэранавігацыйным абслугоўванні паветранага руху папярэдзілі грамадзянскіх пілотаў аб магчымай больш інтэнсіўнай дзейнасці вайсковых самалётаў ва ўсходняй частцы Польшчы.

Папярэджанне звязанае з магчымымі «незапланаванымі вайсковымі дзеяннямі па забеспячэнні дзяржаўнай бяспекі» ў адказ на сітуацыю з пагрозай на ўсходняй мяжы і будзе дзейнічаць з 5 лютага па 5 траўня 2024 года.

Аператыўнае камандаванне паясняе, што навігацыйныя папярэджанні – гэта «планаванае паведамленне ў выпадках, калі неабходна забяспечыць бяспеку руху ў польскай паветранай прасторы».

аз