Беларуская Служба

Сейм Польшчы падоўжыў тэрмін легальнага знаходжання ваенных уцекачоў з Украіны

09.02.2024 11:44
У Польшчы агульную колькасць імігрантаў можна ацаніць прыблізна ў 3,5-4 мільёны, з якіх 60-75% складаюць украінцы
Грамадзяне Украіны на польскай памежнай станцыі Пшэмысль Shutterstock/0simon0 SzymonLaszewski

Сейм Польшчы падоўжыў законнае знаходжання ўкраінскіх бежанцаў на тэрыторыі Польшчы да 30 чэрвеня 2024 года. За гэтае рашэнне прагаласавалі 414 дэпутатаў, 15 выказаліся супраць, яшчэ адзін дэпутат устрымаўся пры галасаванні. Паводле закона, знаходжанне грамадзян Украіны з'яўляецца законным, калі яны прыбылі ў Польшчу ў перыяд з 24 лютага 2022 года па 4 сакавіка 2024 года.

Працяг часовай аховы таксама прадугледжвае шэраг правоў і сацыяльных гарантый. Гаворка ідзе пра свабодны доступ да польскага рынку працы, права карыстацца сацыяльнымі выплатамі і медычны абслугоўваннем у рамках дзяржаўнай страхоўкі (NFZ). Таксама ўкраінцы маюць магчымасць весці бізнес на тых жа ўмовах, што і грамадзяне Польшчы. Далей законапраект будзе накіраваны ў Сенат, а пазней на подпіс прэзідэнту Анджэю Дудзе.

Нагадаем, у Польшчы агульную колькасць імігрантаў можна ацаніць прыблізна ў 3,5-4 мільёны, з якіх 60-75% складаюць украінцы, – вынікае з дадзеных Warsaw Enterprise Institute, апублікаваных у варсані 2023 г.

iar/dgp/эж