Беларуская Служба

Новы польскі ўрад хоча ўзмацніць плот на мяжы з Беларуссю

13.02.2024 10:42
Таксама рыхтуецца праграма дапамогі суб’ектам з памежных раёнаў, якія пацярпелі ў выніку міграцыйнага крызісу.
  -
Агароджа на польска-беларускай мяжыфота: Памежная служба Польшчы

Намеснік міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Чэслаў Мрочэк заявіў, што ўрад хоча ўзмацніць плот на мяжы з Беларуссю, дадаўшы, між іншым, электронныя кампаненты. Госць Польскага радыё паведаміў, што цяпер план дзеянняў у гэтай справе будуць аналізаваць эксперты:

-Мы апрацавалі маштаб дзеянняў. Аднак мы хочам, каб іх ацанілі эксперты, навукоўцы. Мы замовілі такую экспертызу нашых планаў. Мы хочам, каб гэта было зроблена эфектыўна і прафесійна.

Віцэ-міністр Мрочэк дадаў, што таксама рыхтуецца праграма дапамогі суб’ектам з памежных раёнаў, якія пацярпелі ў выніку міграцыйнага крызісу:

-Палажэнні, якія дзейнічалі ў гэтай сферы, дазвалялі выплату кампенсацыі. Мы хочам яшчэ раз ацаніць страты з пункту гледжання прадпрымальнікаў. Трэба таксама разумець, што насамрэч у памежнай паласе, дзе былі ўведзеныя забароны, гэтых стратаў нашмат больш.

Праграма разлічана на некалькі гадоў. Яе кошт складае 500 мільёнаў злотых, з якіх 100 мільёнаў злотых будзе выдзелена на падтрымку ў гэтым годзе.

ав