Беларуская Служба

Больш за 40 тыс дзяцей скарысталіся паслугамі зубных лекараў у стаматалагічных аўтобусах

17.02.2024 09:32
Першыя стаматалагічныя аўтобусы ў Апольскім ваяводстве пачалі курсаваць восенню 2018 года.
.
Ілюстрацыя.Фота: Africa Studio/shutterstock.com/cc

Аддзяленне Нацыянальнага фонду аховы здароўя ў Апольскім ваяводстве падвяло вынікі кампаніі з удзелам стаматалагічных аўтобусаў, якая праводзіцца з 2018 года. Як паведаміла прэс-сакратар фонду ў Аполі Барбара Паўлёс (Barbara Pawlos), дагэтуль больш за 40 000 дзяцей скарысталіся паслугамі стаматолагаў падчас візітаў у стаматалагічныя аўтобусы.

Першыя стаматалагічныя аўтобусы ў Апольскім ваяводстве пачалі курсаваць восенню 2018 года. За тры месяцы яны наведалі 7 раёнаў, дзе зубныя лекары прынялі амаль 900 пацыентаў. Праз год колькасць людзей, якія скарысталіся такой незвычайнай формай паслуг, вырасла да 4866 чалавек, а ў 2022 і 2023 гадах перавысіла 10 тысяч.
«З кастрычніка 2018 г. да канца 2023 г. стаматалагічны аўтобус быў на маршруце больш за 900 разоў, і за гэты час яго паслугамі скарысталіся 40 633 дзіцяці. У Апольскім ваяводстве стаматалагічны аўтобус наведаў 12 паветаў, 55 гмін, 209 мястэчак і 358 адукацыйныя і дзіцячыя садкі», – паведаміла Барбара Паўлёс.

Асабліва ахвотна карысталіся магчымасцю атрымаць стаматалагічныя паслугі ў мабільных кабінетах дзеці з невялікіх населеных пунктаў, дзе доступ да стацыянарных кабінетаў па розных прычынах складаны.

PAP/нг