Беларуская Служба

Новыя левыя рыхтуюць законапраект аб увядзенні 35-гадзіннага працоўнага тыдня

19.02.2024 17:36
«Д'ябал хаваецца ў дэталях», – пракаментаваў у эфіры Польскага радыё гэтае пытанне намеснік міністра сельскай гаспадаркі Стэфан Краеўскі з Польскай сялянскай партыі. 
Працаjarmoluk/pixabay.com/CC0 Public Domain

Пра падрыхтоўку законапраекта ў эфіры Першай праграмы Польскага радыё паведаміў сустаршыня гэтай партыі Робэрт Бедронь.

«Д'ябал хаваецца ў дэталях», – пракаментаваў у эфіры Польскага радыё гэтае пытанне намеснік міністра сельскай гаспадаркі Стэфан Краеўскі з Польскай сялянскай партыі. Ён адзначыў, што для гэтага патрэбныя дамоўленасці. На яго думку, 35-гадзінны працоўны тыдзень будзе дзейнічаць не для ўсіх прафесій, напрыклад, не ў выпадку фермераў.

«Калі ідзе ўборка сельгаспрадукцыі, часам не хапае 24 гадзін, трэба паспяшацца перад дажджом ці навальніцай», – сказаў ён. Палітык дадаў, што ёсць тыя, хто хоча працаваць 35 гадзін у тыдзень, а ёсць тыя, хто хоча працаваць больш за 40 гадзін, каб утрымліваць сямʼю і сплочваць крэдыты.

«Трэба ўсюды шукаць здаровы сэнс і кансэнсус», – сказаў Стэфан Краеўскі.

Паводле звестак Еўрапейскага статыстычнага бюро Еўрастат з 2022 года, тыповы працоўны тыдзень людзей ва ўзросце 20-64 гадоў у Еўрасаюзе складаў у сярэднім 37,5 гадзін.

Толькі чатыры краіны перавысілі 40-гадзінны парог. Гэта Грэцыя, Польшча, Румынія і Балгарыя.

ав

Міністэрства адукацыі прапануе амаль рэвалюцыйныя змены ў польскай школе

30.01.2024 17:12
На пачатак – адмена дамашніх заданняў.

Новыя ўлады Польшчы абралі іншую стратэгію выхаду з дэмаграфічнай ямы, чым папярэднія

13.02.2024 19:45
Фокус на пытаннях насельніцтва ў шырокім сэнсе, а не толькі нараджальнасці.