Беларуская Служба

Польшча рэгулярна патрапляе пад хакерскія атакі груповак, звязаных з Крамлём і Мінскам

22.02.2024 12:58
Польшча ўваходзіць у невялікую групу краін, якія сёння найбольш часта і найбольш інтэнсіўна падвяргаюцца нападам кіберзлачынцаў. Кіберпрастора Польшчы ў асноўным падвяргаецца атакам груповак, звязаных з Крамлём, заяўляюць эксперты.
Nowe informacje o atakach hakerskich
Nowe informacje o atakach hakerskichShutterstock.com/Maksim Shmeljov

«Падчас канферэнцыі па бяспецы CPX, якая праходзіць у Вене, эксперты прадставілі дадзеныя, якія выразна паказваюць, што Польшча з'яўляецца адной з галоўных глабальных мішэняў кіберзлачынцаў. Дамінуюць атакі, ініцыяваныя групамі, звязанымі з Расіяй і Беларуссю», – піша Rzeczpospolita.

Выданне тлумачыць, што група Winter Vivern, якая дзейнічае са снежня 2020 года, верагодна, праводзіць кампаніі кібершпіянажу для Масквы і Мінска. Яны выкарыстоўваюць перадавыя метады і інструменты. Паводле апошніх звестак, ахвяры яе нападаў, якія адбыліся сёлета, знаходзяцца ў асноўным ва Украіне, Грузіі і ў Польшчы.

«Факт росту пагрозы для Польшчы таксама пацвярджае генерал Караль Маленда (Karol Molenda), камандуючы кампанентам сіл абароны кіберпрасторы. Ён кажа, што цягам апошніх тыдняў Польшча зʼяўляецца самай атакаванай краінай у свеце ў кантэксце DDoS атак (блакаванне сервераў). Раней аналітыкі KPMG папярэджвалі, што з лютага 2022 года, то бок з пачатку вайны ва Украіне, наша краіна стала адной з ключавых мішэняў у еўрапейскай кіберпрасторы», – піша Rzeczpospolita.

У той жа час, як падкрэсліваюць эксперты ІТ-індустрыі, Польшча вельмі добра абараняе сябе ад інтэрнэт-атак. Напрыклад, часопіс MIT Technology Review ў спецыяльным рэйтынгу «The Cyber ​​​​Defence Index 2022/23» паставіў Польшчу на шостае месца ў свеце па ўзроўні кібербяспекі.

Выдаткі на кіберабарону ў Польшчы за год павялічылі ся на 14% і склалі больш за 2 мільярды злотых. «Паводле апошніх прагнозаў Statista, у гэтым годзе гэтыя выдаткі павялічацца яшчэ на 8 працэнтаў.

PAP/вх