Беларуская Служба

За год 682 тысячы пацыентаў атрымалі дапамогу ў сувязі з дэпрэсіяй

23.02.2024 08:51
Сёння адзначаецца Нацыянальны дзень барацьбы з дэпрэсіяй. 
      .
Дэпрэсія часта з'яўляецца прычынай адсутнасці на працы.Фота: WPixz/Shutterstock

Нацыянальны фонд аховы здароўя нагадвае, што дэпрэсія становіцца ўсё большай сур’ёзнай медычнай і сацыяльнай праблемай. Паводле даных фонду, у 2021 годзе паслугі з першасным або спадарожным дыягназам «дэпрэсія» аказаныя 682 тысячам пацыентаў. Аднак мяркуецца, што ў Польшчы ад дэпрэсіі можа пакутаваць значна больш людзей, нават мільён 200 тысяч.

Сёння адзначаецца Нацыянальны дзень барацьбы з дэпрэсіяй. Мэта гэтага дня – распаўсюдзіць веды аб дэпрэсіі і заахвоціць пацыентаў звяртацца па дапамогу.

Згодна са справаздачай кампаніі Medicover «Праца. Здароўе. Эканоміка. Перспектывы 2023», апублікаванай на гэтым тыдні, псіхічныя расстройствы, у тым ліку дэпрэсія, з'яўляюцца найбольш частай прычынай бальнічных, – кажа Сільвія Разбіцка з праўлення асацыяцыі «Актыўна супраць дэпрэсіі». Яна адзначае, што гэтыя бюлетэні звычайна доўгія, доўжацца некалькі тыдняў і неаднаразова падаўжаюцца псіхіятрамі. Дэпрэсіўныя эпізоды, трывожныя расстройствы і стрэс часцей за ўсё прыводзяць да прагулаў на працы – гаворыцца ў справаздачы.

Дэпрэсія – гэта не часовае зніжэнне настрою. Гэта захворванне, якое значна ўскладняе функцыянаванне ў многіх сферах жыцця, такіх як праца або адносіны з іншымі людзьмі. Смутак суправаджаецца пачуццём стомленасці і парушэннямі сну, цяжкасцямі з канцэнтрацыяй увагі, думкамі пра смерць і самагубства.

Спецыялісты падкрэсліваюць, што першыя сімптомы захворвання нельга ігнараваць, бо не лечаная дэпрэсія можа пагоршыцца, а ранняя дыягностыка дае больш шанцаў на выздараўленне.

IAR/нг