Міністэрства нацыянальнай адукацыі Польшчы працуе над рашэннямі аб увядзенні абавязковага школьнага навучання для ўкраінскіх дзяцей у Польшчы. Палажэнне будзе дзейнічаць з новага навучальнага года, то бок з верасня 2024 года.
«Нельга пазбаўляць украінскіх дзяцей адукацыі, але, на жаль, сёння маем справу з такой сітуацыяй. Мы не можам праверыць, як рэалізуецца абавязковае навучанне гэтых дзяцей ва ўкраінскай анлайн-сістэме. Мы выдатна разумеем, што гаворка ідзе пра даволі вялікія групы дзяцей. Мы павінны ўлічваць, што частка з іх застанецца ў Польшчы, таму яны маюць права на адукацыю, а мы маем абавязак гэтую адукацыю ім гарантаваць», – дадала намеснік міністра адукацыі Яанна Муха.
Яна дадала, што гаворка не ідзе пра спробу паланізацыі. «У нас такіх планаў няма(…).Мы хочам даць ім магчымасць вывучаць украінскую мову. Я думаю, што для ўкраінскага ўраду гэта таксама карыснае, што расійскамоўныя ўкраінскія дзеці будуць мець магчымасць вывучаць украінскую мову ў Польшчы», – кажа Яанна Муха.
Міністэрства адукацыі плануе кансультацыі па пытаннях абавязковага школьнага навучання ўкраінскіх дзяцей з Міністэрствам адукацыі Украіны.
IAR/аз