1 сакавіка ў Польшчы ў 14-ы раз адзначаецца Дзень памяці Выклятых жаўнераў – дзяржаўнае свята, прысвечанае байцам антыкамуністычнага падполля, якія вялі ўзброеную барацьбу ў 1944- 63 гг.
«Сёння мы ўшаноўваем герояў, якія заплацілі за сваю стойкасць зняволеннем, катаваннямі, смерцю і асуджэннем на забыццё», – падкрэсліў прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда:
-Праўда пра іх долю сама аддае гонар тым сынам Польшчы, якіх можна лічыць лепшымі прадстаўнікамі народу. Мы памятаем, самае галоўнае, што пра іх памятае моладзь. Гонар і слава героям!
Нацыянальны дзень памяці Выклятых жаўнераў прыпадае на гадавіну расстрэлу членаў IV галоўнага ўпраўлення аб'яднання «Свабода і Незалежнасць». 1 сакавіка 1951 года ў варшаўскай турме стрэлам у патыліцу былі забітыя: Лукаш Цапліньскі, Мечыслаў Кавалец, Юзаф Баторы, Адам Лазаровіч, Францішак Блажэй, Караль Хмель і Юзэф Жэпка. Яны былі пахаваны камуністамі ў невядомым месцы
Адметна, што польскае антыкамуністычнае падполле было буйнешым у еўрапейскім маштабе, якое ахоплівала ўсю тэрыторыю краіны, уключна са страчанымі ўсходнімі рэгіёнамі міжваеннай Польшчы.
iar/эж