Беларуская Служба

Польскі еўрадэпутат лічыць, што Еўрапарламент будзе палітычна гатовы ўвесці санкцыі на імпарт збожжа з Расіі і Беларусі

07.03.2024 10:10
Паводле кіраўніка польскага ўраду, найбольш эфектыўным было б рашэнне на ўзроўні ўсяго ЕС, а не асобных краінаў. 
  .
Збожжа ў зернясховішчы. Ілюстрацыйны здымак pixabay.com/Mexxicana

Еўрадэпутат ад левых Багуслаў Ліберадcкі заявіў, што Еўрапарламент у Бруселі будзе палітычна гатовы ўвесці санкцыі на імпарт збожжа з Расіі і Беларусі.

Госць Польскага радыё адзначыў, што цяперашняя польская ўлада актыўна патрабуе гэтага ў Бруселі:

-Мы павінны разумець, што тут патрэбна больш ЕС, а не менш ЕС. Трэба ўзгадаць вядучую думку ў ЕС, што неабходна запэўніць харчовую самадастатковасць у супольнасці плюс экспарт лішка. Гэта тое, чым польскія фермеры таксама карысталіся на працягу дваццаці гадоў членства.
На пачатку тыдня прэм'ер-міністр Дональд Туск заявіў, што трэба ўвесці забарону на ўвоз сельскагаспадарчай прадукцыі з Расіі і Беларусі. Прэмʼер-міністр Літвы Інгрыд Шыманітэ заявіла, што Вільня таксама падтрымае гэты крок, як гэта ўжо зрабіла Латвія.

Паводле кіраўніка польскага ўраду, найбольш эфектыўным было б рашэнне на ўзроўні ўсяго ЕС, а не асобных краінаў. Аднак дасягнуць пагаднення па гэтым пытанні можа быць складана з-за пазіцыі некаторых краін-членаў. Яны сцвярджаюць, што гэта дэстабілізуе сусветныя рынкі і пагаршае сітуацыю ў больш бедных краінах.

У Сейм быў унесены законапраект, які заклікае Еўрапейскую камісію ўвесці эмбарга на імпарт харчовай і сельскагаспадарчай прадукцыі ў ЕС з Беларусі і Расіі. Аўтары рэзалюцыі сцвярджаюць, што такі імпарт стварае велізарныя даходы для бюджэтаў гэтых краін, што можа спрыяць узмацненню здольнасці Расіі працягваць вайну з Украінай.

ав

Туск пасля сустрэчы з прэм'ер-міністрам Літвы: Неабходныя санкцыі на расійскую і беларускую сельгаспрадукцыю

05.03.2024 13:47
Неабходная больш эфектыўная абарона еўрапейскага, літоўскага, польскага сельскагаспадарчага і харчовага рынкаў, заявіў прэмʼер-міністр Дональд Туск пасля сустрэчы з прэмʼер-міністрам Літвы Інгрыдай Шыманітэ.

Польшча звернецца да Еўракамісіі, каб увесці санкцыі супраць Беларусі і Расіі ў справе экспарту сельгаспрадукцыі

06.03.2024 22:01
У Сейм Польшчы ўнесены праект рэзалюцыі з заклікам да Еўракамісіі ўвесці санкцыі на імпарт расійскай і беларускай сельгаспрадукцыі ў Еўрасаюз.