Беларуская Служба

Тэма абортаў выклікала сур’ёзныя спрэчкі ва ўрадавай кааліцыі

07.03.2024 14:37
Галоўным чынам паміж Левымі і спікерам Сейма Шыманам Галоўнем, лідарам «Польшчы 2050».
Прадстаўніцы «Жаночага страйку» ў Сейме PAP/Leszek Szymański

Запальным пунктам стала рашэнне спікера Галоўні аб пераносе дыскусіі на тэму абортаў на пазнейшы тэрмін. Паводле яго, яна павінна адбыцца пасля выбараў у мясцовыя самакіраванні. Рашэнне выклікала велізарныя эмоцыі ў палітыкаў левых сіл, якія атакавалі Шымана Галоўню і абвінавачвалі ў тым, што ён пераўтварыў Сейм у «маразільную камеру для законапраектаў». Палітыкі Новых левых назвалі Галоўню «вялікім расчараваннем і баязліўцам».

Падчас канферэнцыі ў Сейме лідарка «Жаночага страйку» Марта Лемпарт звярнулася да прэм'ер-міністра Дональда Туска з заклікам прыняць меры ў гэтай справе:

-Пытанне, калі прэм’ер з гэтым нешта зробіць. Спікерам Сейму не можа быць асоба, якая цягам 70 дзён нават не надае нумару справе. Спікерам Сейму не можа быць чалавек, які выкарыстоўвае пасаду, каб весці сваю прапаганду, каб пачынаць істэрыку і блакаваць законы. Спадар прэм’ер, ці вы з гэтым нешта зробіце?

У Сейме ёсць законапраекты адносна абортаў «Грамадзянскай кааліцыі», Левых і Трэцяга шляху. Першыя два клубы прапануюць, каб перапыненне цяжарнасці было магчымым да 12-га тыдня без тлумачэння прычын. Трэці Шлях («Польшча 2050» і Польская сялянская партыя) хоча, каб аборт быў магчымы пры выяўленні незваротных дэфектаў плоду. Так было да апошніх зменаў, уведзеных «Правам і справядлівасцю». Трэці шлях лічыць, што пытанне абортаў да 12 тыдня цяжарнасці павінна быць вырашана ў ходзе рэферэндуму.

У цяперашні час аборт магчымы, калі дзіця было зачатае ў выніку згвалтавання або жыццю або здароўю маці пагражае небяспека.

ав

Аборт да 12 тыдня цяжарнасці. Грамадская думка ў Польшчы падзяліліся

31.01.2024 08:28
Больш за палову палякаў падтрымліваюць ідэю дазволу абортаў да 12-га тыдня цяжарнасці .

Чарговая партыя ўнесла ў парламент уласны законапраект аб абортах

23.02.2024 16:28
Цяпер аборт у Польшчы дазволены ў двух выпадках: цяжарнасць у выніку згвалтавання і пагроза жыццю або здароўю жанчыны.