Дэпутаты заклікаюць Еўракамісію заблакаваць імпарт прадуктаў харчавання, а таксама сельскагаспадарчай прадукцыі з гэтых краін.
«Імпарт харчовай і сельскагаспадарчай прадукцыі з Расіі і Беларусі працягвае прыносіць велізарныя даходы расійскім і беларускім вытворцам і прадаўцам, а таксама бюджэтам гэтых краін», – адзначылі польскія дэпутаты.
«Наш маральны абавязак спыніць гандаль, які можа прама ці ўскосна спрыяць умацаванню здольнасці Расіі і Беларусі, якая падтрымлівае яе, працягваць вайну з Украінай, тым больш, што расійскі імпарт можа ўключаць збожжа, выкрадзенае з акупаваных тэрыторый Украіны», – гаворыцца ў пастанове.
У дакуменце адзначаецца, што «Расія працягвае сваю стратэгію выкарыстання ежы як зброі і стварае перашкоды для паставак украінскай сельскагаспадарчай прадукцыі па ўсім свеце».
Рэзалюцыю падтрымалі практычна ўсе дэпутаты, якія прысутнічалі на галасаванні. За яго прыняцце прагаласавалі 182 дэпутаты «Права і Справядлівасць» (сем не галасавалі), 152 дэпутаты «Грамадзянскай кааліцыі» (пяцёра не галасавалі), цэлыя клубы «Трэцяга Шляху» – 33 дэпутаты «Польшча 2050» і 32 дэпутаты «Польскай сялянскай партыі», 25 дэпутатаў левых (адзін чалавек не галасаваў), тры дэпутаты з групы «Кукіз '15».
яс