У мінулым годзе жанчыны складалі 28 працэнтаў вынаходнікаў, зарэгістраваных у патэнтным ведамстве – гэта вышэй за сярэдні еўрапейскі паказчык і на пяць працэнтаў больш, чым у 2019 годзе.
Жанчыны часцей за ўсё патэнтуюць у такіх галінах, як цывільная інжынерыя, біялогія і хімія, кажа старшыня Патэнтнага ведамства Эдыта Дэмбі-Сівэк.
«Жанчыны сыходзяць з прынцыпу, што неабходнасць – гэта маці вынаходніцтва. Жанчыны бачаць, што ім нешта перашкаджае ў паўсядзённым жыцці, і яны імкнуцца да таго, каб спрасціць сваё жыццё, няхай прылада зробіць гэта за нас, шукаюць спосабы вынайсці нешта больш эфектыўнае, напр., для выдалення плямы і г.д», – дадае старшыня Патэнтнага ведамства Польшчы.
Ёсць полькі, якія ствараюць шмат вынаходніцтваў. «Асобай, якая запатэнтавала больш за ўсіх не толькі ў Польшчы, але і ў свеце, з'яўляецца доктар Марта Карчэвіч. Яна атрымала 130 еўрапейскіх патэнтаў. Штогод полькі падаюць у Еўрапейскае патэнтнае ведамства каля шасцісот заявак на патэнтаванне вынаходніцтваў», – сказала Эдыта Дэмбі-Сівэк. Дзякуючы вынаходніцтвам доктара Марты Карчэвіч у галіне апрацоўкі відэакадраў можна глядзець фільмы на Netflix, карыстацца Skype або Zoom.
Больш за ўсё жанчын-наватараў ствараюць у Мазавецкім і Люблінскім ваяводствах.
яс/IAR