Генеральныя пракуроры Украіны і Польшчы Андрэй Косцін і Адам Боднар у апублікаваным сумесным звароце заклікалі ўкраінцаў, якія знаходзяцца ў Польшчы, даць паказанні аб расійскіх ваенных злачынствах.
«Сёння ва ўсіх нас адно жаданне і адна мэта: перамога над ворагам. Мы ўсведамляем, што перамога не будзе канчатковай без перамогі справядлівасці», — сказаў Косцін у запісе, апублікаваным на сайце Х.
Каб аднавіць справядлівасць, нам патрэбна ваша дапамога, - звярнуўся ён да ўкраінцаў, якія з-за расійскай агрэсіі пакінулі сваю краіну і застаюцца ў Польшчы.
«Калі вы перажылі або сталі сведкам ваенных злачынстваў Расіі, звярніцеся ў бліжэйшы паліцэйскі ўчастак, дзе вы знаходзіцеся», — заклікаў ён. Ён падкрэсліў, што для следства важныя ўсе дадзеныя: паказанні, фота і запісы.
Міністр юстыцыі і генеральны пракурор Рэспублікі Польшча Адам Боднар таксама звярнуўся да ўкраінцаў, якія сталі сведкамі такіх падзей, з просьбай прыйсці ў бліжэйшы пастарунак ці пракуратуру і распавесці сваю гісторыю.
«Дакументуючы ваенныя злачынствы, дзякуючы супрацоўніцтву польскай пракуратуры з пракуратурай Украіны, мы можам атрымаць як мага больш матэрыялаў, як мага больш доказаў, якія пацвярджаюць расійскую агрэсію, расійскія злачынствы, учыненыя ва Украіне, і польская пракуратура таксама далучыцца да дакументавання гэтых злачынстваў», — сказаў Боднар.
Міністр звярнуў увагу на саўдзел Польшчы ў выкрыцці ваенных злачынстваў, учыненых ва Украіне. Ён паведаміў, што «Польшча ўдзельнічае ў розных следчых групах і спрабуе дапамагчы ўкраінскім уладам прыцягнуць вінаватых да адказнасці за ваенныя злачынствы».
PAP/юл