Беларуская Служба

Прэзідэнт Дуда і прэм'ер-міністр Туск намераны разам сустрэцца з амерыканскім прэзідэнтам

10.03.2024 17:00
Візіт пачынаецца ў аўторак.
Прэзідэнт РП Анджэй Дуда ў дарозе ў ДавосPAP/Radek Pietruszka

Прэзідэнт Анджэй Дуда падчас візіту ў ЗША сустрэнецца з лідарамі рэспубліканцаў і дэмакратаў у Сенаце і Палаце прадстаўнікоў, паведаміла Канцылярыя прэзідэнта. Яна прадставіла праграму візіту, які пачынаецца ў аўторак, галоўным пунктам якога стане сумесная сустрэча прэзідэнта Анджэя Дуды, прэм'ер-міністра Дональда Туска і прэзідэнта ЗША Джо Байдэна.

У аўторак апоўдні па мясцовым часе (увечары ў Польшчы) прэзідэнт сустрэнецца з лідарам большасці ў Сенаце Чарльзам Шумерам і лідарам меншасці Мітчам Макконелам у будынку Кангрэса. Запланаваныя перамовы Анджэя Дуды са спікерам Палаты прадстаўнікоў Майклам Джонсанам і лідарам меншасці Хакімам Джэфрысам. Сустрэча з прэзідэнтам Байдэнам павінна адбыцца ў той жа дзень вечарам з удзелам прэмʼер-міністра Дональда Туска.

Пасля завяршэння візіту ў ЗША прэзідэнт Анджэй Дуда вылеціць у Брусель, дзе ў чацвер сустрэнецца з генеральным сакратаром НАТА Енсам Столтэнбергам.

IAR/нг