Беларуская Служба

Паседжанне Рады нацыянальнай бяспекі – важны сігнал перад візітам у ЗША

11.03.2024 09:01
Анджэй Дуда заявіў, што мэта сустрэчы – паказаць адзінства польскіх уладаў у пытаннях бяспекі.
Анджэй ГжыбIAR Henryk Leszczynski

Паседжанне Рады нацыянальнай бяспекі перад вылетам у ЗША з’яўляецца важным пасылам, што бяспека Польшчы – найважнейшая справа, кажа старшыня парламенцкай Камісіі нацыянальнай абароны.

Палітычныя разыходжанні не маюць значэння, калі гаворка ідзе пра рашэнні адносна бяспекі Польшчы, заявіў Анджэй Гжыб(Andrzej Grzyb):

- Таксама для польскай грамадскай думкі сумесны візіт у ЗША прэзідэнта і прэм’ера ў гадавіну далучэння Польшчы да НАТА важны. Хоць я чуў таксама каментары, што гэта жэст асаблівай прыхільнасці з боку амерыканскай адміністрацыі.

Пасля сустрэчы абодва палітыкі накіруюцца у Вашынгтон, дзе сустрэнуцца з прэзідэнтам ЗША Джо Байдэнам. Перамовы адбудуцца 12 сакавіка, у дзень святкавання 25-годдзя прысутнасці Польшчы ў НАТА.

Пасяджэнне Рады нацыянальнай бяспекі пройдзе па ініцыятыве прэзідэнта. Анансуючы сустрэчу, Анджэй Дуда заявіў, што ейная мэта – паказаць адзінства польскіх уладаў у пытаннях бяспекі перад супольным візітам у ЗША.

Прэзідэнт таксама дадаў, што падчас перамоваў у Белым доме будзе абмяркоўвацца цяперашняя сітуацыя ў альянсе і яго далейшае пашырэнне, а таксама польска-амерыканскае супрацоўніцтва, у тым ліку закупкі амерыканскай зброі.

IAR/аз