Беларуская Служба

Прэзідэнт Дуда: Краіны НАТА павінны выдаткоўваць 3 працэнты ВУП на абарону

11.03.2024 11:00
Анджэй Дуда адзначыў, што зараз Польшча выдаткоўвае на гэтую мэту больш за 4 працэнты ВУП.
Паседжанне Рады нацыянальнай бяспекі ПольшчыPAP/Paweł Supernak

Прэзідэнт Анджэй Дуда заявіў, што будзе прапаноўваць сябрам НАТА павялічыць абавязковыя выдаткі на абарону да 3 працэнтаў ВУП. Між іншым, пра гэта прэзідэнт гаварыў на пасяджэнні Рады нацыянальнай бяспекі, якая адбылася напярэдадні яго сустрэчы з прэзідэнтам ЗША Джо Байдэнам.
Анджэй Дуда лічыць, што нарошчванне ваеннага патэнцыялу НАТА неабходнае з-за імперскай палітыкі Расіі:

- Падчас візіту ў Белым доме і пазней я планую размаўляць з усімі нашымі хаўруснікамі, у тым ліку, генсакратаром НАТА пра тое, каб членскія краіны прынялі супольнае рашэнне выдаткоўваць на ўзбраенне не 2, а 3 працэнты ВУП. Гэта павінен быць даручаны ўзровень фінансавання.
Паводле польскага прэзідэнта, павелічэнне неабходных выдаткаў на войска павінна паўплываць на павелічэнне запасаў боепрыпасаў альянсу і здольнасці іх прадукцыі.

Анджэй Дуда адзначыў, што зараз Польшча выдаткоўвае на гэтыя мэты больш за 4 працэнты ВУП. Прэзідэнт таксама дадаў, што падчас перамоваў у Белым доме будзе абмяркоўваць далейшае пашырэнне альянсу, а таксама польска-амерыканскае супрацоўніцтва, у тым ліку закупкі амерыканскай зброі.

Нагадваем, сёння прэзідэнт Анджэй Дуда і прэм’ер Дональд Туск накіруюцца у Вашынгтон, дзе сустрэнуцца з прэзідэнтам ЗША Джо Байдэнам. Перамовы адбудуцца 12 сакавіка, у дзень святкавання 25-годдзя прысутнасці Польшчы ў НАТА.

Паседжанне Рады нацыянальнай бяспекі прайшло па ініцыятыве прэзідэнта. Анансуючы сустрэчу, Анджэй Дуда заявіў, што ейная мэта – паказаць адзінства польскіх уладаў у пытаннях бяспекі перад візітам у ЗША.

IAR/аз

Паседжанне Рады нацыянальнай бяспекі – важны сігнал перад візітам у ЗША

11.03.2024 09:01
Анджэй Дуда заявіў, што мэта сустрэчы – паказаць адзінства польскіх уладаў у пытаннях бяспекі.