Беларуская Служба

Кожны чацвёрты паляк пазітыўна ацэньвае ўзровень сваёй фінансавай граматнасці

19.03.2024 16:31
Даследаванне грамадскай думкі, датычнае фінансавай і эканамічнай граматнасці палякаў, было праведзенае сёмы па ліку раз.
Польскі злотыAndrzej Rostek/Shutterstock

Кожны чацвёрты паляк пазітыўна ацэньвае ўзровень сваёй фінансавай граматнасці, вынікае з апытання грамадскай думкі, праведзенага па замове Варшаўскага банкаўскага інстытуту і Фонду Варшаўскай біржы каштоўных папераў.

Пераважная лічба ўдзельнікаў апытання (37%) ацаніла сваю эканамічную і фінансавую граматнасць як невялікую, 34% – сярэднюю. Паводле рэспандэнтаў, найбольшыя недахопы ведаў яны адчуваюць у сферы кібербяспекі.

З апытання таксама вынікае, што асноўнымі крыніцамі эканамічнай і фінансавай інфармацыі для палякаў з’яўляюцца сацсеткі і блогі, сказаў старшыня Саюзу польскіх банкаў Тадэвуш Бялэк.

- Гэтыя крыніцы назвалі 59% рэспандэнтаў. Інфармацыя з блогаў і сацсеткаў, канешне, гэта таксама звесткі, але, як гэта здараецца ў выпадку інтэрнэту, тут шмат неправеранай інфармацыі і нават фэйкаў. А вось для 36% удзельнікаў апытання асноўнай крыніцай інфармацыі з’яўляюцца СМІ.

Даследаванне грамадскай думкі, датычнае фінансавай і эканамічнай граматнасці палякаў, было праведзенае сёмы па ліку раз.

вс