Беларуская Служба

Дональд Туск прыняў рашэнне адносна далучэння Польшчы да Рады міру

11.02.2026 15:00
Запрашэнне Польшчы ў Раду міру з'яўляецца адным з пытанняў парадку дня пасяджэння Рады нацыянальнай бяспекі.
-
Прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск PAP/Paweł Supernak

«У цяперашніх абставінах Польшча не далучыцца да Рады міру, які ствараецца па ініцыятыве прэзідэнта ЗША», заявіў прэм'ер-міністр Дональд Туск. Ён сказаў, што гэта звязана, сярод іншага, з пэўнымі «сістэмнымі сумненнямі».

Аднак прэмʼер-міністр падкрэсліў, што Польшча будзе працягваць аналізаваць сітуацыю і не выключае ніякіх сцэнарыяў, у тым ліку ўдзелу прэзідэнта Караля Наўроцкага ва ўстаноўчым пасяджэнні Рады міру.

– Нашыя адносіны са Злучанымі Штатамі былі, па відавочных прычынах, ёсць і застануцца нашым прыярытэтам, таму, калі абставіны зменяцца, што дазволіць далучыцца да гэтай Рады, мы не выключаем ніякіх сцэнарыяў. Калі прэзідэнт вырашыць удзельнічаць у якасці сведкі на пасяджэнні ў ЗША 19 лютага, ён атрымае ад урада поўнае дасье аб тым, як дзейнічаць далей.

Запрашэнне Польшчы ў Раду міру з'яўляецца адным з пытанняў парадку дня пасяджэння Рады нацыянальнай бяспекі.

IAR/яс