Беларуская Служба

Польскія ўлады сочаць за бяспекай у краіне ў сувязі з тэрактам у Падмаскоўі

23.03.2024 09:31
Прэзідэнт Анджэй Дуда атрымлівае аператыўную інфармацыю. 
    (Andrzej Duda).
Прзідэнт Польшчы Анджэй Дуда (Andrzej Duda).Фота: PAP/Paweł Supernak

Польскія ўлады сочаць за сітуацыяй пасля тэракту ў Маскве. Прэм'ер-міністр Дональд Туск паведаміў, што кіраўнікі Міністэрства нацыянальнай абароны, Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі і каардынатар спецслужбаў інфармуюць яго аб абставінах атакі ў Маскве і магчымым уплыве на сітуацыю ў рэгіёне і бяспеку Польшчы.

«У сувязі з тэрактам пад Масквой мы пастаянна сочым за сітуацыяй», – заявіў міністр нацыянальнай абароны Уладзіслаў Касіняк-Камыш. «Я кантактую з Генштабам Войска Польскага, усімі службамі і нашымі саюзнікамі. Мы аналізуем гэтую сітуацыю з пункту гледжання яе магчымага ўплыву на бяспеку Польшчы», – напісаў ён у сацсетках.

Міністр замежных спраў Радаслаў Сікорскі ў эфіры тэлеканала TVN заявіў, што «цяпер надта мала інфармацыі, каб пра што-небудзь гаварыць з упэўненасцю». Кіраўнік польскай дыпламатыі падкрэсліў пры гэтым, што Польшча асуджае тэрарызм у любой форме.

Кіраўнік Бюро нацыянальнай бяспекі Яцэк Севера заявіў, што прэзідэнт Анджэй Дуда атрымлівае аператыўную інфармацыю. «Галоўнакамандуючага Узброенымі сіламі рэгулярна інфармуюць аб ходзе падзей на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі і іх магчымых наступствах для бяспекі польскіх грамадзян. Я хачу падзякаваць міністру нацыянальнай абароны, нацыянальнай і партнёрскім службам за супрацу», – напісаў прэзідэнцкі міністр на сайце «Х».

Пасол Польшчы ў Расіі Кшыштаф Краеўскі паведаміў, што сочыць за сітуацыяй у Маскве пасля тэракту.

IAR/TVN

нг

Жахлівы тэракт у Падмаскоўі: забітыя дзясяткі чалавек

22.03.2024 20:21
Больш за 100 паранены.

Як мінімум 60 чалавек загінула ў выніку тэракту пад Масквой. Колькасць ахвяр можа вырасці

23.03.2024 07:44
Масквічы ўскладаюць кветкі і запальваюць свечкі ля месца трагедыі.

Пры тэракце ў Падмаскоўі пацярпеў як мінімум адзін беларус, ён у вельмі цяжкім стане

23.03.2024 07:57
Ідзе працэс устанаўлення асобы ўсіх пацярпелых.

Эксперт: Спосаб дзеяння тэрарыстаў у «Крокус Сіці Хол» адпавядае стылю «Ісламскай дзяржавы»

23.03.2024 09:06
Раней у арганізацыі тэракту прызналася «Ісламская дзяржава».