Беларуская Служба

Я не адчуваю сябе цалкам у бяспецы - польскі дэпутат пра парушэнне паветранай прасторы расійскай ракетай  

24.03.2024 18:39
Пры гэтым ён дадаў, што ў выпадку парушэння паветранай прасторы расійскай ракетай працэдуры бяспекі былі задзейнічаныя без спазнення і адпаведным чынам.
Marek Sawicki
Marek SawickiPolskie Radio/Krzysztof Świeżak

Я не адчуваю сябе цалкам у бяспецы, сказаў у эфіры варшаўскай рэгіянальнай станцыі Польскага радыё дэпутат Сейму Польшчы ад Польскай сялянскай партыі Марэк Савіцікі. Такім чынам парламентарый пракаментаваў факт парушэння расійскай ракетай польскай паветранай прасторы.

- У прамой лініі ад мяжы з Беларуссю да майго дома – менш за 50 км. Я кожны дзень чую, як нашы самалёты накіроўваюцца на патруляванне мяжы. Для мяне гэта ненармальна, цяжка да гэтага прызвычаіцца.

Марэк Савіцкі пры гэтым дадаў, што ў выпадку парушэння паветранай прасторы расійскай ракетай працэдуры бяспекі былі задзейнічаныя без спазнення і адпаведным чынам.

вс

Расійская ракета парушыла паветраную прастору Польшчы

24.03.2024 09:28
Гэта не першы інцыдэнт, звязаны з парушэннем паветранай прасторы Польшчы расійскімі ракетамі

Польшча накіруе дадатковыя вайсковыя сілы на мяжу з Беларуссю і Расіяй – віцэ-прэм’ер краіны

24.03.2024 09:53
Віцэ-прэм'ер сказаў, што ўсе дзеянні, якія прадпрымаюцца, накіраваныя на стрымліванне патэнцыйнага ворага.

МЗС у Варшаве выкліча пасла Расіі ў сувязі з парушэннем расійскай ракетай польскай паветранай прасторы

24.03.2024 15:39
«Падобныя інцыдэнты нельга пакідаць без рэакцыі – гэта парушэнне міжнароднага права».