Гуманітарная арганізацыя “World Central Kitchen” пацвердзіла, што сярод сямі ахвяраў, якія загінулі ў выніку ізраільскага авіяўдару па яго гуманітарным канвоі ў сектары Газа, ёсць паляк. Таксама загінулі грамадзяне Аўстраліі, Вялікабрытаніі, ЗША і Канады, а таксама палестынец.
У заяве арганізацыі гаворыцца, што на канвой напалі, нягледзячы на тое, што ён быў пазначаны лагатыпам арганізацыі, якая аказвае дапамогу палестынцам. Кіраўнік арганізацыі Эрын Гор напісала, што гаворка ідзе не толькі пра атаку на “World Central Kitchen”, але і на ўсе гуманітарныя арганізацыі, якія аказваюць дапамогу ў самых жахлівых умовах, калі доступ да ежы разглядаецца як інструмент для вядзення вайны.
Еўрасаюз асудзіў атаку на гуманітарны канвой. У польскае МЗС выкліканы амбасадар Ізраілю ў сувязі са смерцю паляка-валанцёра.
Ізраільскае войска абвясціла пра расследаванне «на самым высокім узроўні» абставінаў здарэння. У заяве Арміі абароны Ізраілю гаворыцца, што ЦАХАЛ праводзіць інспекцыю на самым высокім узроўні, каб зразумець абставіны гэтай трагічнай падзеі.
ав