Беларуская Служба

Эканаміст PKO BP: Iнвестары адрэагавалі на напружаную сітуацыю на Блізкім Усходзе яшчэ да нападу Ірана на Ізраіль

15.04.2024 09:05
Пётр Буяк адзначыў, што ў сітуацыях павышанай рызыкі рэакцыя інвестараў падобная і мае адмоўны характар.
Prezes Polskiego Funduszu Rozwoju Paweł Borys - analizując poziom inflacji i kurs złotego - dobrze ocenia decyzji banku centralnego
Prezes Polskiego Funduszu Rozwoju Paweł Borys - analizując poziom inflacji i kurs złotego - dobrze ocenia decyzji banku centralnegopixabay.com

Галоўны эканаміст PKO Bank Polski заявіў, што эскалацыя канфлікту на Блізкім Усходзе павялічвае рызыку росту цэнаў на энергетычную сыравіну, асабліва нафту. Пётр Буяк (Piotr Bujak) адзначыў, што інвестары адрэагавалі на напружаную сітуацыю яшчэ да нападу Ірана на Ізраіль.

Эксперт нагадаў, што ў сітуацыях павышанай рызыкі рэакцыя інвестараў падобная і мае адмоўны характар:

- Фінансавыя рынкі рэагуюць нервова. У такіх сітуацыях замацоўваецца долар, даражэе энергетычная сыравіна, акцыі – таннеюць, у сваю чаргу даражэюць амерыканскія аблігацыі і  золата.

Эксперт нагадвае, што наступствы большасці геапалітычных падзеяў часовыя. Таму, інвестары, якія захоўваюць спакой, лепш спраўляюцца з такімі сітуацыямі.

IAR/аз

Запусціўшы звыш 300 ракет і дронаў па Ізраілю, Іран палічыў справу завершанай

14.04.2024 08:11
Ад гэтым паведаміў іранскі прадстаўнік у ААН.

Дональд Туск пра сітуацыю ў Ізраілі: не ўяўляе непасрэднай пагрозы для Польшчы

14.04.2024 08:23
Тым не менш, польская дзяржава павінна быць моцнай, мець салідарнае грамадства, добра падрыхтаванае войска і стабільную міжнародную пазіцыю.