Савет Бяспекі ААН сабраўся на надзвычайнае паседжанне ў нядзелю, каб абмеркаваць напад Ірана на Ізраіль. Дыпламаты заклікалі ўсе бакі да стрыманасці, каб не дапусціць да эскалацыі канфлікту ў рэгіёне.
Падчас дэбатаў у Савеце Бяспекі генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш заявіў, што «надышоў час адысці ад краю прорвы» і што члены ААН нясуць калектыўную адказнасць за прадухіленне далейшай эскалацыі.
Амбасадары Ізраіля і Ірана выступілі з палымянымі прамовамі, абвінаваціўшы адзін аднаго ў дзеяннях, якія яны абодва назвалі тэрарызмам.
Прадстаўнік ЗША ў ААН Роберт Вуд заявіў, што дзеянні ЗША носяць абарончы характар і што мэта ЗША — «дээскалацыя», а потым вяртанне да намаганняў па спыненні канфлікту ў Сектары Газа. Прадстаўнік ЗША, заклікаў Савет Бяспекі ААН адназначна асудзіць дзеянні Ірана.
Тым не менш, савет не прыняў адзінай пазіцыі - ні па справе нападу Ірана, ні нападу Ізраіля на амбасаду Ірана ў Дамаску.
IAR/аз