Беларуская Служба

Савет Бяспекі ААН: Надышоў час адысці ад краю прорвы

15.04.2024 13:01
Амбасадары Ізраіля і Ірана абвінавацілі адзін аднаго ў дзеяннях, якія яны назвалі тэрарызмам.
Генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш PAP/EPA/STEPHANI SPINDEL

Савет Бяспекі ААН сабраўся на надзвычайнае паседжанне ў нядзелю, каб абмеркаваць напад Ірана на Ізраіль. Дыпламаты заклікалі ўсе бакі да стрыманасці, каб не дапусціць да эскалацыі канфлікту ў рэгіёне.

Падчас дэбатаў у Савеце Бяспекі генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш заявіў, што «надышоў час адысці ад краю прорвы» і што члены ААН нясуць калектыўную адказнасць за прадухіленне далейшай эскалацыі.

Амбасадары Ізраіля і Ірана выступілі з палымянымі прамовамі, абвінаваціўшы адзін аднаго ў дзеяннях, якія яны абодва назвалі тэрарызмам.

Прадстаўнік ЗША ў ААН Роберт Вуд заявіў, што дзеянні ЗША носяць абарончы характар ​​і што мэта ЗША — «дээскалацыя», а потым вяртанне да намаганняў па спыненні канфлікту ў Сектары Газа. Прадстаўнік ЗША, заклікаў Савет Бяспекі ААН адназначна асудзіць дзеянні Ірана.

Тым не менш, савет не прыняў адзінай пазіцыі - ні па справе нападу Ірана, ні нападу Ізраіля на амбасаду Ірана ў Дамаску.

IAR/аз

Запусціўшы звыш 300 ракет і дронаў па Ізраілю, Іран палічыў справу завершанай

14.04.2024 08:11
Ад гэтым паведаміў іранскі прадстаўнік у ААН.

Дональд Туск пра сітуацыю ў Ізраілі: не ўяўляе непасрэднай пагрозы для Польшчы

14.04.2024 08:23
Тым не менш, польская дзяржава павінна быць моцнай, мець салідарнае грамадства, добра падрыхтаванае войска і стабільную міжнародную пазіцыю.