Беларуская Служба

МЗС Польшчы рэкамендуе ўстрымацца ад паездак на Блізкі Усход

15.04.2024 16:01
Пакуль няма неабходнасці эвакуяваць польскіх грамадзян з Ізраіля, паведаміла ведамства.
-
Прэс-сакратар Міністэрства замежных справаў Польшчы Павел Вроньскі PAP/Albert Zawada

Прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Польшчы заявіў, што нягледзячы на ​​больш спакойную сітуацыю, па-ранейшаму рэкамендуецца ўстрымацца ад паездак у краіны Блізкага Усходу.

«Ад імя польскіх консульскіх службаў, я прашу тых, каму не трэба туды ехаць - усё ж не ехаць», - сказаў Павел Вроньскі (Paweł Wroński).

Ён дадаў, што пакуль няма неабходнасці эвакуяваць польскіх грамадзян з Ізраіля і адзначыў, што аднаўляюцца авіязносіны з гэтай краінай.

IAR/аз

Савет Бяспекі ААН: Надышоў час адысці ад краю прорвы

15.04.2024 13:01
Амбасадары Ізраіля і Ірана абвінавацілі адзін аднаго ў дзеяннях, якія яны назвалі тэрарызмам.