Беларуская Служба

Сёння распачынаецца найстарэйшы джазавы фестываль у Польшчы

23.04.2024 13:00
«Jazz nad Odrą» - адзін з найстарэйшых джазавых фестываляў у Польшчы - праводзіцца штогод з 1964 года.
.
..

60-ы фестываль «Jazz nad Odrą» распачнецца гала-канцэртам, на якім будуць аб'яўлены пераможцы конкурсу «Джаз-індывідуальнасць імя Войтэка Сіўка». Конкурс суправаджае фестываль не адзін год, яго ідэя - папулярызацыя маладых музыкаў. Падчас мерапрыемства адбудзецца некалькі канцэртаў з удзелам музыкаў польскай і сусветнай джазавай сцэны.

«Увесь вечар першага дня фестывалю мы назвалі Wrocław Jazz Night. Мы хацелі ўшанаваць уроцлаўскіх музыкаў, дзякуючы якім джаз ствараецца, культывуецца і прысутнічае ва Уроцлаве ўжо 60 гадоў», — гаворыць Пётр Вайтасік, мастацкі кіраўнік фестывалю.

У аўторак вечарам адбудуцца выступы, сярод іншых, двух ветэранаў уроцлаўскай джазавай сцэны - Збігнева Левандоўскага і Пятра Барона. Наступным вечарам адбудзецца выступленне пераможцаў конкурсу «Джазавая індывідуальнасць».

У наступныя дні аматары джазу змогуць паслухаць, сярод іншага: брытанскую спявачку Норму Уінстоўн, амерыканскага трубача Амброза Акінмузіра і алжырскага басіста Мішэля Бэніту. У апошні дзень фестывалю можна будзе паслухаць вынікі супрацоўніцтва італьянскага піяніста Энрыка П'еранунцы і дацкага басіста Томаса Фанесбека. Таксама адбудзецца канцэрт венгерскага саксафаніста Віктара Тота. Завершыцца фестываль выступам аркестра Барташа Пернала.

60-ы «Jazz nad Odrą» завершыцца 28 красавіка.

ав

У траўні ў Канадзе адбудзецца месяц польскай спадчыны

23.04.2024 10:20
З гэтай нагоды запланаваны шэраг мерапрыемстваў, якія папулярызуюць Польшчу і польскія традыцыі.