Беларуская Служба

Больш за палову палякаў не хочуць увядзення забароны на продаж алкаголю на запраўках

24.04.2024 09:12
Больш за палову палякаў не хочуць увядзення забароны на продаж алкаголю на запраўках – вынікае з апытання IBRiS замоўленага Radio Zet.
Крама на зарпаўцыPAP/Leszek Szymański

У апытанні рэспандэнтам задавалі пытанне: «Як вы лічыце, ці варта забараніць у Польшчы продаж алкаголю на запраўках?»

Вынікі апытання IBRiS паказваюць, што большасць насельніцтва не згодная з намерамі ўраду. 54% рэспандэнтаў адказалі «не» - сярод іх 29% сказалі «хутчэй не», а 25% «катэгарычна не». За ўвядзенне забароны на продаж алкаголю на запраўках выказаліся 41% рэспандэнтаў. 5 працэнтаў апытаных не мелі свайго меркавання на гэты конт.

Калі казаць пра размеркаванне галасоў паводле палітычных прыхільнасцяў, то забарону падтрымліваюць у асноўным прыхільнікі цяперашняга ўраду - 60% з выбаршчыкаў «Грамадзянскай кааліцыі», групоўкі «Трэці шлях» і «Польскай сялянскай партыі», 37% з прыхільнікаў ураду выказаліся супраць. На баку выбаршчыкаў цяперашняй апазіцыі (партыяў «Права і справядлівасць» і «Канфедэрацыя») праціўнікаў увядзення абмежаванняў адназначна больш, ажно 67%.

Супраць абмежаванняў выступаюць 47 працэнтаў жанчын і 62 працэнты мужчын, за іх увядзенне — 45 працэнтаў жанчын і 37 працэнтаў мужчын.

Апытанне Інстытута рынкавых і сацыяльных даследаванняў IBRIS праведзена 19-20 красавіка 2024 г. метадам CATI на рэпрэзентатыўнай агульнанацыянальнай выбарцы з 1068 чалавек.

яс/PAP

Нацыянальная падатковая адміністрацыя (KAS) ліквідавала самагонную ўстаноўку ў гміне Грудэк на Падляшшы

02.04.2024 08:42
40-гадовы мужчына, які падазраецца ў гэтай незаконнай вытворчасці, затрыманы.