Беларуская Служба

Палякі ваююць за Украіну ў шэрагах Інтэрнацыянальнага легіёна выведкі Украіны

24.04.2024 18:59
Сярод удзельнікаў баявых дзеянняў за Украіну, у тым ліку, ёсць салдаты з далёкіх краін такіх як Бразілія ці Калумбія.
Салдаты6th Marines Brigade/Defense of Ukraine (@DefenceU)/Twitter

Паляк, які ваюе ва Украіне, пазыўны «Бобер» распавёў Радыё Люблін пра вайну ва Украіне. Ён вайсковец Інтэрнацыянальнага легіёну Галоўнага ўпраўлення выведкі Украіны, які аб’ядноўвае вайскоўцаў з 50 краінаў свету. Сярод удзельнікаў баявых дзеянняў таксама іншаземцы з Бразіліі ці Калумбіі. «Мы супрацоўнічаем і вучымся адзін у аднаго», — кажа паляк.

 - Як бы гэта дрэнна не гучала, то я выбіраю барацьбу пад Часіў Ярам, чым пад горадам Замасць. Я родам з Любліншчыны. На жаль, нашыя суседзі - Беларусь і Расія. Гэта хворая дзяржава з хворымі амбіцыямі, якая нясе смерць, гвалт і знішчэнне. Кожны, хто ўбачыць вызваленую вёску ці мястэчка ва Украіне гэта будзе ведаць.

Інтэрнацыянальны легіён Галоўнага ўпраўлення разведкі Украіны ўдзельнічаў у тым ліку ў баях за Кіеў і вызваляў Херсон.

яс/IAR