Беларуская Служба

Мінабароны Польшчы: Набор новых вайскоўцаў на ўкраінскі фронт — справа ўкраінскага ўраду

25.04.2024 13:30
Уладзіслаў Касіняк-Камыш пракаментараваў прыпыненне абслугоўвання ўкраінскімі консульствамі мужчын прызыўнога ўзросту.
       .
Чарга перад пунктам выдачы ўкраінскіх пашпартоў у Варшаве.PAP/Albert Zawada

Міністр нацыянальнай абароны Польшчы Уладзіслаў Касіняк-Камыш заявіў, што Польшча гатовая дапамагчы Украіне, але працэс мабілізацыі вайскоўцаў на ўкраінскі фронт – гэта справа ўкраінскіх уладаў.

Такім чынам віцэ-прэм'ер і кіраўнік Мінабароны пракаментаваў прыпыненне абслугоўвання ўкраінскімі консульствамі мужчын ва ўзросце 18-60 гадоў у сувязі з законам аб пашырэнні мабілізацыі.

Уладзіслаў Касіняк-Камыш(Władysław Kosiniak-Kamysz) падкрэсліў, што Украіне патрэбныя навабранцы:

- Украінскай армiі тэрмінова патрэбны навабранцы. Пра гэта я неаднаразова чуў ад прадстаўнікоў украінскіх уладаў. Таму Польшча гатовая дапамагчы Украіне, але сам працэс мабілізацыі – гэта ўжо справа ўкраінскага ўраду.

У аўторак кіраўнік МЗС Украіны Дзмітрый Кулеба падкрэсліў, што знаходжанне за мяжой не вызваляе ад абавязкаў перад дзяржавай і заявіў аб «справядлівым» падыходзе да мужчын мабілізацыйнага ўзросту, якія знаходзяцца як у краіне, так і за мяжой. Гэта звязана з нядаўна прынятым законам, у тым ліку аб мабілізацыі, які пашырае кола патэнцыйных прызыўнікоў і ўводзіць больш жорсткія абавязкі для ўкраінцаў, якія знаходзяцца за мяжой.

IAR/ TVP Info/аз

Украіна б’е па польскім рынку працы. Ці будуць масавыя дэпартацыі?

17.04.2024 15:01
На думку каментатараў, у законапраекце аб мабілізацыі шмат нюансаў, пра якія замоўчваюць заканадаўцы і ўкраінская прэса.

СМІ: Ва ўкраінскіх консульствах спынілі абслугоўванне мужчын мабілізацыйнага ўзросту

23.04.2024 14:46
«Калі гэтыя людзі лічаць, што нехта далёка на фронце ваюе і аддае жыццё за гэтую краіну, а нехта застанецца за мяжой і будзе атрымліваць паслугі ад дзяржавы, то так не атрымліваецца», — напісаў Дзмітрый Кулеба.