Як заявіў сёння кіраўнік Польскай сялянскай партыі (ПСЛ), міністр абароны Уладзіслаў Касіняк-Камыш, галоўнымі пунктамі іх праграмы з'яўляюцца бяспека і ўмацаванне войска.
«Мы патрабуем аднаўлення вытворчых магутнасцяў і будаўніцтва новых заводаў па вытворчасці боепрыпасаў», — падкрэсліў міністр.
На думку палітыкаў «Трэцяга шляху», абаронным бюджэтам павінен кіраваць упаўнаважаны па абароне, які павінен быць прызначаны на новы тэрмін.
ПР/юл