Беларуская Служба

Томаш Шмыт будзе ўнесены ў «чырвоны спіс» Інтэрпола

22.05.2024 09:20
Былы польскі суддзя, які збег у Беларусь і папрасіў там прытулку, абвешчаны ў вышук паводле абвінавачання ў шпіянажы.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:arembowski/pixabay.com/CC0 Public Domain

Польская паліцыя атрымала ўжо заяву пракуратуры з патрабаваннем прыцягнення Томаша Шмыта да крымінальнай адказнасці і ўнясення ягонага прозвішча ў «чырвоны спіс» Інтэрпола. Былы польскі суддзя, які збег у Беларусь і папрасіў там прытулку, абвешчаны ў вышук паводле абвінавачання ў шпіянажы.

«Дакумент яшчэ правяраецца і перакладаецца», – заявіла прэс-сакратар Галоўнага каменданта паліцыі Катажына Новак (Katarzyna Nowak):

- Запыт адпраўляецца ў базу дадзеных Інтэрпола і там правяраецца на працягу 30 дзён. Потым ён публікуецца. Паводле паліцыі, уся працэдура доўжыцца да 30 дзён.

Унясенне прозвішча Томаша Шмыта ў «чырвоны спіс» Інтэрпола прывядзе да таго, што інфармацыя аб яго вышуку паступіць у службы 196 краінаў арганізацыі, членамі якой таксама зʼяўляюцца Беларусь і Расія.

Томаш Шмыдт, яшчэ будучы суддзёй, зʼехаў у Беларусь, дзе падаў у адстаўку з пасады і папрасіў прытулку. Пракуратура абвінаваціла яго ў шпіянажы і выдала ордэр на арышт. Суд пастанавіў яго часова арыштаваць.

IAR/аз

Польшча занепакоеная актывізацыяй дзейнасці расійскіх і беларускіх службаў у краіне

08.05.2024 15:15
Польскія ўлады не хаваюць, што паездка Томаша Шмыта ў Беларусь і ягонае праўдападобнае супрацоўніцтва з расійскімі службамі –сурʼёзная справа.

Пасля скандалу з Томашам Шмытам польскія ўлады плануюць узяць польскіх суддзяў пад кантроль спецслужбаў

13.05.2024 14:03
Польскі суддзя, які папрасіў у рэжыму Лукашэнкі прытулку, зʼехаў з Польшчы легальна і без выкарыстання ніякіх хітрыкаў.