Беларуская Служба

ЗША прададуць Польшчы чатыры сучасныя разведвальныя аэрастаты

22.05.2024 12:02
Згаданыя паветраныя судны будуць задзейнічаныя ўздоўж усходняй і паўночна-ўсходняй межаў Польшчы.
B-   M   -
Bіцэ-прэм’ер і кіраўнік Mінабароны Польшчы Уладзіслаў Касіняк-КамышPAP/Paweł Supernak

Польшча – другая пасля ЗША краіна ў свеце, якая будзе выкарыстоўваць радыётэхнічную аэрастатную сістэму «Барбара», падкрэсліў віцэ-прэм’ер і кіраўнік мінабароны Уладзіслаў Касіняк-Камыш (Władysław Kosiniak-Kamysz).

Сёння ў прысутнасці амбасадара ЗША Марэка Бжазіньскага палітык падпісаў дамову аб пастаўцы чатырох паветраных суднаў, якія будуць задзейнічаныя ўздоўж усходняй і паўночна-ўсходняй межаў Польшчы.

Кошт кантракту – каля 960 мільёнаў долараў. Пакупка была фінансаваная за кошт крэдыту, выдзеленага Польшчы ЗША.

Паводле міністра, гэта важны элемент узбраення, які павышае магчымасці і бяспеку Польшчы:

- Гэты кантракт вызначае нашу бяспеку. Гэта чарговы акт супрацы паміж Польшчай і ЗША. Гэта вельмі важна, што мы будзем здольныя эфектыўна супрацоўнічаць.

Амбасадар ЗША ў Польшчы Марк Бжазіньскі адзначыў, што вайна ва Украіне паказала неабходнасць такіх сістэм перад пагрозай з боку Усходняй Еўропы.

Разведвальныя аэрастаты «Барбара» маюць магчымасць выяўляць шырокі спектр абʼектаў, такіх як ракеты, самалёты, беспілотнікі і надводныя караблі. Далёкасць выяўлення абʼектаў аэрастатамі складае больш за 300 кіламетраў.

IAR/аз