Беларуская Служба

Зарплата на прадпрыемствах у Польшчы вырасла на 11,3 працэнта ў параўнанні з мінулым годам

22.05.2024 14:03
Галоўнае статыстычнае ўпраўленне Польшчы апублікавала дадзеныя аб заработнай плаце ў красавіку.
Здымак мае ілюстрацыйны характарe-gabi/pixabay.com/CC0 Public Domain

Амаль 8 272 злотыя(больш за 1 946 еўра ) – гэта сярэдні заробак (з улікам падаткаў і збораў) на прадпрыемствах у Польшчы ў красавіку, паведаміла Галоўнае статыстычнае ўпраўленне краіны. Гэта рост на 11,3 працэнта ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года.

У той час занятасць у гэтым сектары скарацілася на 0,4 працэнта і склала крыху менш за 6,5 мільёна чалавек.

IAR/аз

IT-сектар зʼяўляецца найбольш прывабным месцам для працы - апытанне

07.05.2024 12:30
Сярод перавагаў працы ў IT-сектары рэспандэнты называюць высокую зарплату, магчымасці развіцця прафесійнай карʼеры і характар працы.