Беларуская Служба

Млын-паперня ў Душніках-Здруй уключаны ў спіс ЮНЕСКА

23.05.2024 12:00
Еўрапейскія папяровыя фабрыкі-млыны даіндустрыяльнай эпохі ўключаны ў папярэдні спіс ЮНЕСКА.
-  -
Млын-паперня ў Душніках-Здруй фота: Міністэрства культуры Польшчы

Гэтым пачынаецца работа па міжнародным унясенні іх у Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, паведамілі ў Міністэрстве культуры Польшчы.

Сумесную заяўку падалі пяць краін: Польшча, Чэхія, Іспанія, Германія і Італія. Млын-паперні існавалі ў Еўропе з сярэднявечча да 19 стагоддзя. Найкаштоўнейшыя гістарычныя папяровыя фабрыкі-млыны, якія сведчаць аб вядучай ролі Еўропы ў папяровай прамысловасці ручной працы з XVI стагоддзя, намінаваны на ўнясенне ў папярэдні спіс ЮНЕСКА. Гэта млын-паперня ў Душніках-Здруй (Польшча), у Велке Ласінах у Чэхіі, у Капэлядасе ў Іспаніі, у Гомбургу ў Германіі і Нідэрзвёніцы (Германія) і ў Пешы ў Італіі.

Першыя звесткі пра існаванне папяровага млыну-фабрыкі ў Душніках-Здруй паходзяць з 1562 года. Раней у будынку размяшчалася не толькі папяровая фабрыка, але і рэзідэнцыя яе ўладальнікаў, якія мелі дваранскія тытулы. З 1968 году тут размяшчаецца Музей паперы.

Акрамя Еўрапейскіх папяровых фабрык-млыноў, у інфармацыйным спісе ЮНЕСКА знаходзяцца яшчэ чатыры аб’екты Польшчы: Мадэрнісцкі цэнтр Гдыні, Гданьск – горад свабоды і памяці, Аўгустоўскі канал і Пянінская даліна Дунаец.

У Спісе сусветнай спадчыны ЮНЕСКА 17 аб’ектаў Польшчы. Сярод іх: Стары горад у Кракаве, Каралеўскія саляныя капальні ў Вялічцы і Бохні, канцлагер Аўшвіц-Біркенаў, Белавежская пушча і Стары горад у Варшаве.

ав